wd wp Пошук:

Себарэя

Себарэя (ад лац.: Sebum (сала) і грэч. Rrhea (цяку)) — хваравіты стан скуры, абумоўлены ўзмоцненым салааддзяленнем з прычыны парушэння нейраэндакрыннай рэгуляцыі функцый сальных залозаў скуры.

Віды себарэі

Адрозніваюць 3 віды себарэі: тлустая, сухая і змешаная.

Тлустая себарэя

Тлустая себарэя выяўляецца ў пашырэнні вусця сальных залоз. Пры гэтым зніжаецца эластычнасць скуры, назіраюцца пашыраныя поры, можа адбывацца закаркаванне сальна-валасяных фалікул рагавымі масамі, што прыводзіць да ўтварэння камедонаў і вугравых высыпанняў. Таксама назіраецца падвышаная тлустасць валасоў і жаўтлявыя лускавінкі на галаве. Тлустая себарэя можа прыводзіць да ўзнікнення гнайніковых захворванняў скуры.

Тлустая себарэя характэрная для падлеткавага ўзросту і часцей выяўляецца ў жанчын (60% пацыентаў).

Сухая себарэя

Сухая себарэя ўяўляе сабой паніжанае салааддзяленне, пры гэтым на скуры галавы і ў валасах багата лускавінак перхаці. Сухая себарэя з’яўляецца як вынік зніжэння імунітэту з прычыны інтэнсіўных эмацыйных, фізічных нагрузак і няправільнага харчавання. Цыкл натуральнага адлушчвання клетак скуры скарачаецца, узнікае перхаць, парушаецца структура воласа (валасы робяцца тонкімі, сухімі, ломкімі), можа назірацца выпадзенне валасоў.

Змешаная себарэя

Пры змешанай себарэі ў пацыента могуць назірацца прыкметы сухой і тлустай себарэі на аднолькавых участках скуры.

Прыкметы себарэі

Себарэя выяўляецца ў павышаным вылучэнні скурнага сала і яго якаснай змене.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 3 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Дэрматалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных