wd wp Пошук:

Сеара

Сеара (парт.: Ceará) — штат на паўночным усходзе Бразіліі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Фарталеза.

Геаграфічнае становішча і рэльеф

Штат на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна і паўночна-ўсходняй ўскраіне Бразільскага пласкагор’я. Плошча 148.016 тыс. км².

Эканоміка

Аснова эканомікі штата — сельская гаспадарка. Вырошчваюць бавоўнік (17 % агульнанацыянальнага збору бавоўны, 1970), бананы, цукровы трыснёг, маніёк, кукурузу, фасолю, каву, тытунь. Збор воску карнаубскай пальмы (каля 40 % нацыянальнага вытворчасці, 1-е месца ў краіне), бразільскага арэха (каля 40 %), натуральнага каўчуку. У засушлівых раёнах распаўсюджана перагонная жывёлагадоўля. Некаторае развіццё мае і перапрацоўка сельгассыравіны (тэкстыльная, мясакансервавая, цукровая прамысловасць). Тым не менш, на долю прамысловасці ў 1999 прыходзілася ўсяго 39,3 % ВУП штата, 60,7 % па-ранейшаму займала сельская гаспадарка.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сеара
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Штаты Бразіліі