wd wp Пошук:

Свінакропнік

Свінакропнік[4] (Spergulária) — род аднагадовых або шматгадовых травяністых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), якія растуць большай часткай па саланцаватых месцах і па берагах мораў[5].

Батанічнае апісанне

Па вонкавым выглядзе расліны нагадваюць свінакроп (Spergula), лісце такое ж лінейнае супратыўнае, з перапончатымі, парамі-зрослымі прылісткамі; ад недаразвітых скарочаных галін лісце здаюцца кальчаковым. Белыя або ружовыя кветкі сабраны ў вілаватыясуквецці (дыхазіі). Кветка правільная, двухполая, чашалісцікаў і пялёсткаў 5, тычынак 10, 3 слупка, плод — трохстворкавая каробачка; насенне трохкутна-пупышкападобнае, часам з аблямоўкай у выглядзе крыла[5]. Сцеблы могуць быць ляжачымі або прыўздымацца.

Спіс відаў

Род Свінакропнік уключае 42 віда[6]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Spergularia (Pers.) J.Presl & C.Presl (англ.)  (Праверана 4 сакавіка 2012)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. 1 2 Торичник // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  6. Спіс відаў роду Свінакропнік на сайце The Plant List(англ.)  (Праверана 4 сакавіка 2012)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Гваздзіковыя