wd wp Пошук:

Свячанскі сельсавет

Свяча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Свяча.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 21 верасня 1987 года ў склад Драздоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Давыдкавічы, Забар’е, Лукашоўка, Сенькаўшчына, Слабодка і Стрыжава)[1]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Бешанковіцкага сельсавета[2].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Доўгае, Жахоўшчына, Заполле, Касарэўшчына, Ліцвякі, Новае Вадапоева, Папкі, Сасняны, Свяча, Старое Вадапоева, Чаўнышкі і Шышова.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бешанковіцкага раёна