wd wp Пошук:

Свяценскае

Свяценскаевозера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, за 18 км на паўночны захад ад горада Мар’іна Горка, за 6 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Рудзенск. Адносіцца да басейна ракі Свіслач.

Плошча паверхні 0,11 км², даўжыня 0,44 км, найбольшая шырыня 0,29 км. Максімальная глыбіня 0,5 м, сярэдняя 0,3 м. Даўжыня берагавой лініі 0,86 км. Аб’ём вады 0,03 млн м³.

Возера размешчана сярод асушанага балотнага масіва, на якім вядуцца торфараспрацоўкі. З-за гэтага памеры возера і ўзровень вады ў ім значна вагаюцца.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Свіслачы (прыток Бярэзіны)
Катэгорыя·Азёры Пухавіцкага раёна