wd wp Пошук:

Святлана Яўгенаўна Савіцкая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савіцкая.

Уладзімір Джанібекаў, Святлана Савіцкая і Ігар Воўк на марцы Пошты СССР, 1985

Святлана Яўгенаўна Савіцкая (нар. 8 жніўня 1948) — савецкі касманаўт, другая жанчына-касманаўт ў свеце (першая - Валянціна Уладзіміраўна Церашкова) і першая ў свеце жанчына-касманаўт, якая выйшла ў адчынены космас, дэпутат ДД РФ ад фракцыі КПРФ. Адзіная жанчына двойчы Герой Савецкага Саюза, Заслужаны майстар спорту СССР (1970). Лётчык-касманаўт СССР (1982). Член КПСС з 1975 года.

Біяграфія

Нарадзілася 8 жніўня 1948 ў Маскве. Бацька — вядомы савецкі лётчык і ваеначальнік Маршал авіяцыі Яўген Савіцкі. У 1966 годзе скончыла маскоўскую школу № 637. Паступіла ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут (МАІ), які скончыла ў 1972 годзе. Падчас вучобы ў МАІ таксама вучылася ў Цэнтральнай аб’яднанай лётна-тэхнічнай школе пры ЦК ДТСААФ у Калузе, якую скончыла ў 1971 годзе, атрымаўшы кваліфікацыю «лётчык-інструктар».

У перыяд з 1969 года па 1977 год ўваходзіла ў склад зборнай каманды СССР па пілатажным спорце. У 1970 годзе выйграла першынства свету па пілатажным спорце на поршневых самалётах ў Вялікабрытаніі. Усталявала 3 сусветныя рэкорды па парашутным спорце ў групавых скачках са стратасферы і 18 авіяцыйных рэкордаў на рэактыўных самалётах.

Пасля заканчэння інстытута працавала лётчыкам-інструктарам, вучылася ў школе лётчыкаў-выпрабавальнікаў. У 1976 годзе пачала працаваць лётчыкам-выпрабавальнікам НВА «Узлёт» міністэрства радыёэлектроннай прамысловасці СССР. Выконвала палёты на самалётах «МіГ-21», Е-155 («МіГ-25»), «Су-7», «Іл-18», «Іл-28».

З мая 1978 года па чэрвень 1981 г. працавала лётчыкам-выпрабавальнікам Маскоўскага машынабудаўнічага завода «Хуткасць» КБ А. С. Якаўлева.

У жніўні 1980 года была камандзіраваная ў атрад лётчыкаў-касманаўтаў. У чэрвені 1981 прызначаная касманаўтам-даследчыкам ад ММЗ «Хуткасць».

З 19 па 27 жніўня 1982 года ў якасці касманаўта-даследчыка здзейсніла палёт на караблях «Саюз Т-5», «Саюз Т-7» і арбітальнай станцыі «Салют-7».

З 17 па 29 ліпеня 1984 года ў якасці бортінжынера здзейсніла палёт на «Саюз Т-12» і арбітальнай станцыі «Салют-7». Падчас палёту першай з жанчын здзейсніла выхад у адкрыты космас.

Зноскі

  1. 1 2 Савицкая Светлана Евгеньевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага авіяцыйнага інстытута
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў асваенні космасу»
Катэгорыя·Жанчыны-касманаўты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Жанчыны-авіятары
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання
Катэгорыя·Члены КПРФ
Катэгорыя·Лётчыкі-касманаўты СССР
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі ад аднамандатных акруг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання
Катэгорыя·Касманаўты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V склікання
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Двойчы Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных