wd wp Пошук:

Святлана Рыгораўна Сарока

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сарока. Святлана Рыгораўна Сарока (нар. 2 чэрвеня 1968, Вялікія Чучавічы, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Валожынскага, Маладзечанскага і Стаўбцоўскага раёнаў).

Біяграфія

Скончыла Мінскае культурна-асветніцкая вучылішча і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры (менеджмент сацыяльна-культурнай сферы).

Працавала інструктарам Маладзечанскага раённага Дома культуры, арганізатарам-метадыстам Маладзечанскага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы па вучобе кадраў клубных работнікаў, вядучым спецыялістам па клубнай рабоце Маладзечанскага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы і вакальна-харавым жанры, дырэктарам Маладзечанскага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы.

Дырэктар дзяржаўнай установы «Палац культуры г. Маладзечна».

Член Пастаяннай камісіі па культуры, інфармацыі, турызме і спорце ў Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МПА СНД). Член камісіі па культурным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта. Член Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Член савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2015), Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (2015), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2007), трыма Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2000, 2004, 2006), пяццю ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (2000, 2001, 2001, 2004, 2006), ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры, упраўлення адукацыі, упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама, Ганаровай граматай Беларускага Саюза кампазітараў (2015), Ганаровай граматай Беларускай федэрацыі танцавальнага спорту (2005), спецыяльным дыпломам Беларускага саюза жанчын «Жанчына года — 2009» у намінацыі «За ўклад у духоўна-маральнае адраджэнне грамадства», спецыяльнымі дыпломамі конкурсаў Маладзечанскага гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў «Талент» у намінацыі «Дырэктар года — 2003, 2005, 2014», па выніках працы ў намінацыі «Лепшы кіраўнік −2006» (2007), «Лепшы кіраўнік −2009» (2010), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», памятным нагрудным знакам «75 гадоў міліцыі Мінскай вобласці» (2014), юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь пекла нямецкая-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2015).

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе