wd wp Пошук:

Святлана Міхайлаўна Кудзеліч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудзеліч. Святлана Міхайлаўна Кудзеліч (нар. 7 мая 1987, Пінск) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на 800 метраў, 3000 м, 5000 м, 10 000 м, 2000 метраў з перашкодамі, 3000 метраў з перашкодамі. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, рэкардсменка Беларусі ў бегу на 3000 м.

Спартыўная кар’ера

На Чэмпіянаце Еўропы 2010 — 10-я ў катэгорыі бег на 10000 м. Удзельніца Чэмпіянату Еўропы 2012.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі 3000 м (з перашкодамі), дзе заняла 34 месца і ў фінал не патрапіла[1].

Чэмпіёнка Беларусі ў памяшканні 2016 года ў бегу на 3000 метраў з вынікам 9.10,40[2].

Срэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы ў памяшканні (Прага, 2015) у бегу на 3000 м.

На Алімпійскіх гульнях 2016 года ў бегу на 3000 метраў з перашкодамі з вынікам 9:32,93[2] заняла 22 месца.

Да верасня 2020 года працавала ў МНС на пасадзе інспектара па прафесійнай падрыхтоўцы і спорце сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння ў званні старшага лейтэнанта. Падчас пратэстаў Беларусі 18 жніўня 2020 года разам з іншымі беларускімі спартоўцамі падпісала адкрыты ліст з асуджэннем гвалту ў краіне і патрабаваннем новых прэзідэнцкіх выбараў. Пасля гэтага была звольнена з МНС і пазбаўлена зарплаты[3][4]. Таксама была выключана са спісачнага складу нацыянальнай зборнай[5]. Пад рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. трапіў і муж бягухі, яе трэнер Ігар Жаваранак, якому не працягнулі кантракт[5]. Тым не менш пара працягнула падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў 2020 ужо самастойна[5].

Зноскі

  1. Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол
  2. 1 2 Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.
  3. «Требуем признать выборы недействительными». Почти 450 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти(нявызн.).
  4. «Лишили зарплаты, выкинули из сборной»: белорусская чемпионка Куделич описала репрессии / mk.ru
  5. 1 2 3 Руто, Дмитрий Исключенная из сборной бегунья уехала готовиться к ОИ в Африку (помог фонд Герасимени) – живет в доме топ-спортсменки и удирала от силовиков без формы(руск.) . BY.Tribuna.com (21 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2021. Праверана 22 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Чэмпіёны Беларусі па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Спартыўныя хадакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы