wd wp Пошук:

Святлана Барысаўна Вількіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вількіна. Святлана Барысаўна Вількіна (нар. 1 красавіка 1960 Віцебск) — беларуская спартсменка і трэнер (шатакан каратэ-до). Майстар спорту СССР па акрабатыцы (1976), майстар спорту Беларусі па каратэ (1993), майстар спорту Беларусі міжнароднай класіфікацыі па каратэ (1995). Заслужаны майстар спорту Беларусі па каратэ (1999). Суддзя нацыянальных (1994) і міжнародных (1998) катэгорый. Мае 5-ы дан (2002).

Біаграфія

Скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры (1981). З 1992 года ў БІТУ, старшы выкладчык. З 1994 года тэхнічны дырэктар і старшы трэнер у раздзеле ката Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до. З 1996 года галоўны інструктар клуба «Академия каратэ», з 2002 года — «Барс» (Мінск).

Чэмпіёнка свету ў асабістым ката (1997 і 2000 — Токіа; 2002, Штральзунд, Германія), у камандным ката (1999, Масква; 2001, Рыга), у мікст ката (2000, Токіа; 2002, Штральзунд). Срэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў асабістым і камандным ката (1997, Арэцца, Італія; 2000, Токіа; 2002, Штральзунд), бронзавы прызёр у індывідуальным і камандным ката (1997, Токіа; 1999, Бохум, Германія; 2001, Рыга). Чемпіёнка Еўропы ў індывідуальным ката (1998, Штральзунд; 2001, Тбілісі; 2003, Кіеў), у камандным ката (1998, Штральзунд; 1998, г. Вроцлаў, Польшча; 2001, Тбілісі; 2003, Кіеў; 2004, г. Адэса, Украіна), у мікст ката (1998, Штральзу 2001, Тбілісі; 2003, Кіеў), у індывідуальным ката сярод ветэранаў (2001, Тбілісі; 2003, Кіеў 2004, Адэса), у камандным ката сярод ветэранаў (2004, Адэса), срэбраны прызёр у індывідуальным і камандным ката (1994, Анкара; 1998, Німбурк, Чэхія), бронзавы прызёр (1998, Вроцлаў; 1999, Кадзіс, Іспанія).

Мае афіцыйныя прызы: «Лучшая спортсменка чемпионатов мира» (2000, Токіа), Еўропы (2001, Тбілісі). Усяго на чэмпіянатах свету і Еўропы 1994—2004 Вількіна заваявала 33 медалі: 22 залатыя, 6 срэбраных, 5 бронзавых (2004). Чэмпіёнка СССР, СНД (5-кратная), Усх. Еўропы (9-кратная), Літвы, Македоніі, Расіі, Украіны, Беларусі (46-краная) па каратэ. Мнагакратная пераможца міжнародных спаборніцтваў. Трэнеры па каратэ-до: В. Б. Кірыенка (1977-78), А. Я. Вількін (з 1979). Чэмпіёнка, уладальніца Кубка Беларусі па акрабатыцы[1].

Зноскі

  1. КАЛЯНДАР ЗНАМЯНАЛЬНЫХ І ПАМЯТНЫХ ДАТ НА 2015 ГОД

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Майстры спорту СССР
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Каратысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску