wd wp Пошук:

Святая Агата

Святая Агата (лац.: Sancta Agatha), у праваслаўі Святая Агафія — хрысціянская святая мучаніца. Дні шанавання — 5 лютага (каталіцкая царква), 18 лютага (праваслаўная царква).

Жыццё і мучаніцтва

Мартырыі Святой Агаты склаліся ў перыяд сярэднявечча. Паводле легенд, яна паходзіла з багатай сям’і з Катаніі на востраве Сіцылія. У маладосці прыняла хрысціянства і захоўвала цноту. Аднак у яе закахаўся нехта Квінтыліян, які пачаў судовы пераслед святой. Агата вытрымала зневажэнне публічным домам, турмой і катаваннямі, у тым ліку разарванне і адразанне грудзяў. Яе падтрымлівалі малітвы і бачанні Святога Пятра.

Падчас чарговага катавання пачаліся вывяржэнне вулкана Этна і землятрус. Насельнікі Катаніі запатрабавалі спыніць здзекаванні. Святая Агата вярнулася ў вязніцу, дзе і памерла з малітвай на вуснах (прыкладна 251 г.).

Шанаванне

Найстаражытнейшыя звесткі пра культ Святой Агаты адносяцца да VI ст. Але мартырый Святой Люцыі ўзгадвае пакланенне мошчам Святой Агаты ўжо ў пач. IV ст. Святая Агата шануецца ўсімі хрысціянамі. Лічыцца заступніцай жанчын, якія вытрымоўваюць сексуальныя дамаганні, ахоўвае ад пажараў, апякунка ад хваробаў свойскай жывёлы.

Святы ў гонар Агаты шырока распаўсюджаны на Сіцыліі, Мальце, Краіне Баскаў і г. д.

Атрыбуты шанавання — кветкі лілеі, пальмавыя галіны, званы. На іконах і ў жывапісу часта малюецца з адрэзанымі грудзямі на падносе.

Галерэя

Зноскі

  1. Agatha of Sicily // https://pantheon.world/profile/person/Agatha_of_Sicily Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Агафия // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 133.
  3. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: 1969. — С. 24.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Катаніі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Свяшчэннамучанікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Катанійскім саборы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 235 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Катаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 261 годзе