wd wp Пошук:

Святаянская гара

Святаянская гара, або гара Святы Ян[1] — узгорак, які ўзвышаецца сярод лесу каля вёскі Смаляры Барысаўскага раёна.

Вышыня гары складае каля 20 метраў[2]. На гары раней было паганскае капішча, пазней замененае на пакланенне хрысціянскаму Святому Яну. Да 1940 года на вяршыні гары стаяла драўляная скульптура святога ў чалавечы рост, пад ёй знаходзілася капліца, ад якой захаваліся падмуркі[3]. Ля падножжа Святаянскай гары знаходзіцца крыніца, якую ў народзе лічылі святой і ласкава называлі «Езусік»[4][К 1], недалёка ад яе з даўніх часоў святкуюць Купалле[7]. Да нашага часу захавалася традыцыя на Вялікдзень кідаюць у крыніцу грошы[8], акрамя таго паломнікі прыносяць у ахвяру ежу[9].

Заўвагі

  1. Варыянты назвы: Ісусік, Ёзусік[5], Язусік[6]

Зноскі

  1. Людміла ДУЧЫЦ, Ірына КЛІМКОВІЧ. УЗГОРКІ, АПЕТЫЯ Ў МІФАХ І ПАДАННЯХ Архівавана 25 верасня 2014.
  2. Людміла ДУЧЫЦ, Ірына КЛІМКОВІЧ. УЗГОРКІ, АПЕТЫЯ Ў МІФАХ І ПАДАННЯХ Архівавана 25 верасня 2014.
  3. Царыца-вадзіца
  4. Пошукі Здань-каменя ў сакральным ландшафце
  5. Царыца-вадзіца
  6. Людміла ДУЧЫЦ, Ірына КЛІМКОВІЧ. УЗГОРКІ, АПЕТЫЯ Ў МІФАХ І ПАДАННЯХ Архівавана 25 верасня 2014.
  7. Крыніца(недаступная спасылка)
  8. Людміла ДУЧЫЦ, Ірына КЛІМКОВІЧ. УЗГОРКІ, АПЕТЫЯ Ў МІФАХ І ПАДАННЯХ Архівавана 25 верасня 2014.
  9. Царыца-вадзіца
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Язычніцтва ў Беларусі
Катэгорыя·Смаляры (Барысаўскі раён)
Катэгорыя·Узгоркі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты Барысаўскага раёна
Катэгорыя·Геаграфія Барысаўскага раёна
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Барысаўскага раёна
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Беларусі