«Свежына́ з салю́там» — беларускі мастацкі фільм рэжысёра Івана Паўлава, зняты ў 2001 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм»[2].
Добрая і смешная калядная гісторыя, якая здарылася ў беларускай вёсачцы, дзе сярод спагадных жыхароў жывуць два старадаўніх сябра — аматар палявання і рыбалкі Язэп і майстар на ўсе рукі Сцяпан. Прыяжджае сын Сцяпана Анатоль, армейскі лейтэнант, які атрымаў трохдзённы водпуск для жаніцьбы на ўнучцы бабкі Галіны Любе. Пачынаецца падрыхтоўка да вясковага вяселля. Вясёлую блытаніну ўносяць Сцяпан і яго жонка, а таксама іх бліжэйшыя суседзі Язэп і Хаўрося.
Акцёр | Роля |
---|---|
Яўген Ляонцьеў | Язэп Язэп |
Генадзь Аўсяннікаў | Сцяпан Сцяпан |
Галіна Фёдарава | Хаўрося Хаўрося |
Вольга Клебановіч | Данута Данута |
Алеся Леснікова | Люба Люба |
Аляксандр Паўлаў | Анатоль Анатоль |
Валянціна Петрачкова | Ганна Ганна |
Арнольд Памазан | участковы міліцыянер |
Ігар Блінкоў | маёр міліцыі |
Андрэй Каламіец | Мікалай айцец Мікалай |
Аляксей Калакольцаў | Васіль Шэршань Васіль Шэршань |
Здымачная група
Фільм створаны на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Здымкі праходзілі ў вёсках Удранка і Дворышча Мінскага раёна, а таксама ў Радашковічах і Заслаўе[3].
Музыку да фільма стварыў гурт «KRIWI», які таксама прыняў удзел у здымках у складзе: Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова, Піт Паўлаў, Алесь Пузыня, Масуд Талібані.
Свежына з салютам у Вікіцытатніку |