wd wp Пошук:

Свабодна-кансерватыўная партыя

Свабодна-кансерватыўная партыя (ням.: Freikonservative Partei) — партыя ў Паўночна-Германскім Саюзе, а затым у Германіі, якая карысталася падтрымкай пераважна ў Прусіі, і адстойвала інтарэсы прамыслоўцаў і буйных аграрных гаспадарак.

Палітыка

Існавала з 1866 па 1918 год, з 1871 года называлася Імперскай партыяй (ням.: Deutsche Reichspartei). Нягледзячы на сваю малалікасць, Свабодна-кансерватыўная партыя была важнай часткай палітычнай структуры нямецкага грамадства. Партыя падтрымлівала Бісмарка ў пытанні аб’яднання Германіі і ўрадавы курс унутранай і знешняй палітыкі кайзераўскай Германіі ў 1871— 1918 гадах.

Знаходзячыся на крайне правым флангу ў сістэме германскіх палітычных партый, Свабодна-кансерватыўная партыя варожа ставілася да дэмакратычных патрабаванняў і да працоўнага руху. Вядучую ролю ў кіраўніцтве партыі гулялі як прадстаўнікі вышэйшага дваранства, буйныя чыноўнікі і дыпламаты, так і магнаты прамысловасці — В. фон Кардорф, К. фон Штум-Гальберг, А. фон Цэдліц-Нейкірх і іншыя. Пасля рэвалюцыі 1918 года партыя стала складовай часткай Нямецкай нацыянальнай народнай партыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Палітычныя партыі Германскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1866 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кансерватыўныя партыі
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе