wd wp Пошук:

Свабодная Рэспубліка Ліберлэнд

Ліберлэнд, альбо афіцыйна Свабодная Рэспубліка Ліберлэнд (чэшск.: Svobodná republika Liberland; англ.: Free Republic of Liberland) – непрызнаная мікрадзяржава абвешчаная 13 красавіка 2015 групай чэшскіх грамадзян на тэрыторыі вядомай як Gornja Siga, што на беразе Дунаю, паміж Харватыяй і Сербіяй. Новая мікрадзяржава знаходзіцца на нічыйнай тэрыторыі, альбо юрыдычна на terra nullius[3].

Гісторыя

Харвацка-Сербская мяжа ўлічваючы тэрытарыяльныя прэтэнзіі бакоў. Жоўты - аспрэчваемая тэрыторыя. Зялёны- неаспрэчваемы раён Сіга.

Галоўным заснавальнікам непрызнанай (на красавік 2015) мікрадзяржавы стаў Віт Едлічка, абраны аднадумцамі прэзідэнтам Ліберлэнду. Новая дзяржава паўстала як вынік імкненняў некаторых прадстаўнікоў ліберальнай партыі вольных Грамадзян Чэхіі пабудаваць краіну згодную з ідэаламі лібертарыянства.

Тэрыторыя для будучай краіны была знойдзена на ўсходзе Харватыі, дзе актуальна доўжыцца Харвацка-Сербская тэрытарыяльная спрэчка. Яшчэ пасля заканчэння Югаслаўскіх войн некаторыя памежныя землі былі аспрэчаны, напрыклад вастравы Вуковар і Шарэнгард. Тым часам заяўленая тэрыторыя Ліберлэнду – Горная Сіга, паводле заяваў яе часовага ўраду, аспрэчанай не была[3].

Афіцыйна мікрадзяржава была абвешчана 13 красавіка 2015 году, калі ў будучай сталіцы – Ліберполісе, быў усталяваны дзяржаўны сцяг Ліберлэнду. Пазней Падрыхтаваўчы Камітэт абраў спадара Віта Едлічка, члена ліберальнай партыі вольных Грамадзян Чэхіі, на прэзідэнта рэспублікі і адначасова забавязаў яго звярнуцца з адмысловымі дыпламатычнымі нотамі да суседніх краін: Сербіі ды Харватыі, а таксама да ААН і ўсяго свету[4].

Ідэйныя падставы

Паводле інтэрнэт-старонкі Ліберлэнду «мэтай заснавання новай краіны з’яўляецца пабудова дзяржавы, у якой дастойныя людзі будуць мець магчымасць паспяхова развівацца, без уціску ўладаў, якія абцяжарваюць людзей праз засілле падаткаў ды абавязкаў[5].

Зноскі

  1. Free and Fair - Liberland National Anthem(нявызн.). YouTube.
  2. https://liberland.org/en/about/
  3. 1 2 http://liberland.org/en/about/
  4. http://nashaniva.by/?c=ar&i=147858
  5. »Čeh proglasio državu između Srbije i Hrvatske" (in Serbian). B92. BETA. 15 April 2015. Retrieved 15 April 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Віртуальныя дзяржавы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Непрызнаныя дзяржавы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных