wd wp Пошук:

Саўл

Давыд грае Саўлу (1885). Ю. Кронберг.

Саўл (11 ст. да н.э.), заснавальнік і першы цар Ізраільска-Іўдзейскага царства.

Упершыню праявіў сябе як палкаводзец у час вайны з плямёнамі амавіцян, што паслужыла падставаю для абрання яго царом на сходзе ізраільскага племяннога саюза. Пад яго кіраўніцтвам ізраільскія плямёны пазбавіліся панавання над імі філістымлян. Далей біблейская гісторыя сведчыць, што Саўл прыйшоў да ўлады пры падтрымцы Самуіла-прарока і пэўны час прытрымліваўся яго практычных парад. Але калі ён стаў кіраваць самастойна і незалежна ад уплыву Самуіла, гэта прыйшлося не даспадобы сінкліту жрацоў і прарокаў. Яны стварылі сваю апазіцыю і ў барацьбе за ўладу падтрымалі кандыдатуру важака іўдзейскага ваенна-разбойніцкага атрада Давіда, якога Самуіл патаемна ад Саўла памазаў у цары. Калі ж ізраільскае войска пацярпела цяжкае паражэнне ў чарговай бітве з філістымлянамі, у якой загінулі ўсе тры сыны цара Саўла, а сам ён, будучы паранены стрэламі і не жадаючы пераносіць здзекаў філістымлян над сабою, закалоў сябе мячом, да ўлады прыйшоў Давід.

Так, каб даказаць перавагу жрэчаскага кіравання перад свецкай уладай, якая супрацьстаяла жрэчаству, Біблія ў першай кнізе «Царствы» тлумачыць прыход да ўлады цара Давіда яго набожнасцю ў адрозненні ад «злоснай і панурай» асобы цара Саўла[4].

Зноскі

  1. https://www.galaxie.com/article/jets53-3-02
  2. http://www.bible.ca/archeology/bible-archeology-maps-timeline-chronology-1samuel-16-20-saul-jonathan-david-1019-1012bc.htm
  3. 1 2 3 49 // Першая кніга Царстваў
  4. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 144. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3..

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Псіхічнахворыя манархі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іерусаліме
Катэгорыя·Давід
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Цары іўдзейскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі XI стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Кніга Царстваў
Катэгорыя·Манархі, якія загінулі ў баі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1080 годзе да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў Паўночнай акрузе Ізраіля
Катэгорыя·Цары ізраільскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кніга Самуіла
Катэгорыя·Іўдаістычная міфалогія
Катэгорыя·Манархі-самазабойцы
Катэгорыя·Персанажы Старога Запавету
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных