wd wp Пошук:

Саят-Нава

Сая́т-Нава́ (арм.: Սայաթ-Նովա, перс.: سایات‌نووا, груз. საიათ-ნოვა; псеўданім Аруцюна Саядзяна, арм.: Հարություն Սայադյան; 1712, Тбілісі1795) — армянскі паэт , буйнейшы прадстаўнік свецкай паэзіі позняга сярэдневякоўя.

Біяграфія

Быў прыдворным песняром і музыкантам грузінскага цара Іраклія II. Выгнаны са службы з-за сутычак з вяльможамі, стаў свяшчэннікам, з 1768 манах. Праславіўся як ашуг. Пісаў песні на армянскай, грузінскай і азербайджанскай мовах, у якіх традыцыйная для ўсходняй паэзіі вобразнасць спалучалася з глыбокай эмацыянальнасцю, пратэстам супраць сацыяльнай несправядлівасці. Майстар любоўнай лірыкі («Я хворы каханнем да цябе», «Каманча», «Да салаўя», «Так жыць хачу» і інш.). Забіты ў Тбілісі ў час нашэсця персідскіх войск.

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі Х. Жычка, Н. Тулупава.

Зноскі

  1. 1 2 Sayat-Nova // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Sayat Nova // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sayat-Nova // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Мкрян М. М. Саят-Нова // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 694–695.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Армянскамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Грузіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1712 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1722 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1795 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тбілісі
Катэгорыя·Памерлі ў Тбілісі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі
Катэгорыя·Паэты Арменіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта