wd wp Пошук:

Саяна-Шушанская ГЭС

Сая́на-Шу́шанская гідраэлектрастанцыя імя П. С. Непаро́жняга — найбуйнейшая па ўсталяванай магутнасці электрастанцыя Расіі, 7-я — сярод дзеючых гідраэлектрастанцый у свеце. Размешчана на рацэ Енісей, на мяжы паміж Краснаярскім краем і Хакасіяй, каля пасёлка Чаромушкі, каля Саянагорска. З’яўляецца верхняй ступенню Енісейскага каскада ГЭС. Унікальная арачна-гравітацыйная плаціна станцыі вышынёй 245 м — самая высокая плаціна Расіі[2] і адна з найвышэйшых плацін свету. Назва станцыі паходзіць ад назваў Саянскіх гор і размешчанага непадалёк ад станцыі сяла Шушанскае, шырока вядомага ў СССР як месца ссылкі У. І. Леніна.

Будаўніцтва Саяна-Шушанскай ГЭС, распачатае ў 1963 годзе, было афіцыйна завершана толькі ў 2000 годзе. Падчас будаўніцтва і эксплуатацыі ГЭС мелі месца праблемы, звязаныя з разбурэннем вадаскідных збудаванняў і ўтварэння расколін у плаціне, пазней паспяхова вырашаныя.

17 жніўня 2009 года на станцыі адбылася найбуйнейшая ў гісторыі расійскай гідраэнергетыкі аварыя, якая стала прычынай гібелі 75 чалавек. Аднаўленне станцыі павінна быць завершана ў 2014.

Зноскі

  1. 1 2 Саяно-Шушенский гидроэнергетический комплекс на р. Енисей(нявызн.) (недаступная спасылка). Ленгидропроект. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2011. Праверана 23 лютага 2011.
  2. Кніга рэкордаў Расіі

Заўвагі

  1. З лютага 2013 года рабочая магутнасць станцыі складае 3840 МВт (6 гідраагрэгатаў па 640 МВт). Па меры замены гідраагрэгатаў рабочая магутнасць станцыі будзе ўзрастаць аж да ўсталяванай. Пры выпрабаваннях гідраагрэгата нумар 5 была дасягнута магутнасць у 723 МВт, пры дапушчальных вібрацыйных і тэмпературных характарыстыках, з выкананнем усіх нормаў і правілаў выпрабаванняў. Завяршэнне аднаўлення станцыі запланавана на 2014 год.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі СССР
Катэгорыя·З’явіліся ў 1968 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі Расіі
Катэгорыя·Енісей
Катэгорыя·Саянагорск
Катэгорыя·Усесаюзныя камсамольскія будоўлі
Катэгорыя·Электрастанцыі Хакасіі