wd wp Пошук:

Саюз дасягнення раўнапраўя яўрэяў у Расіі

Саюз дасягнення раўнапраўя яўрэяў у Расіі (руск.: ) Існаваў з сакавіка 1905 да мая 1907 гг. У Беларусі саюз дзейнічаў у Гомелі, Мінску, Гродне і інш. гарадах і мястэчках. Устаноўчы сход адбыўся ў красавіку 1905 г. у Вільні, створаны цэнтральны камітэт саюза, у які ўвайшлі М. Вінавер(руск.) бел. (старшыня), Ю. Гесен (сакратар), С. М. Дубноў(руск.) бел., Г. Б. Сліёзберг(руск.) бел..

Гісторыя і дзейнасць

Дзейнасць зводзілася да арганізацыйных мер для ўдзелу яўрэяў у выбарах у Дзяржаўную думу, прававой дапамогі яўрэйскаму насельніцтву. Члены саюза выступалі за асіміляцыю яўрэяў у складзе Расійскай імперыі (у адрозненне ад сіяністаў), за роўныя правы ў галіне адукацыі і культуры, за тэрытарыяльную аўтаномію. Па нацыянальным пытанні падтрымлівалі партыю кадэтаў. Адбыліся 4 з’езды саюза. У сакавіку 1906 г. саюз перайменаваны ў «Таварыства раўнапраўя яўрэйскага народа ў Расіі». Члены саюза ўдзельнічалі ў выбарах у 1-ю Дзяржаўную думу (6 дэпутатаў увайшлі ў фракцыю кадэтаў) і 2-ю Дзяржаўную думу. Саюз меў друкаваныя выданні: газета «Еврейская жизнь» (1905—1907), «Хроника еврейской жизни» (1905—1906), «Еврейский выборщик» (1907). У маі 1907 г. саюз раскалоўся на «Яўрэйскую народную групу», Яўрэйскую народную партыю(англ.) бел. (заснавальнік Дубноў) і сіянісцкую партыю.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Зніклі ў 1907 годзе
Катэгорыя·Яўрэйскія арганізацыі Расіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі Расійскай імперыі