wd wp Пошук:

Саюз беларускага праваслаўнага духавенства

Саюз беларускага праваслаўнага духавенства (СБПД) — арганізацыя нацыянальна арыентаванай часткі беларускіх праваслаўных святароў Віленскай і Гродзенскай губерній Расійскай імперыі, якія знаходзіліся ў эвакуацыі. Створана напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Маскве.

У СБПД уваходзілі протаіерэі І. У. Карчынскі, Кульчынскі, святары Л. С. Паеўскі, Рапнін, Усякоўскі і інш. Саюз далучыўся да беларускага нацыянальнага руху з цэнтрам у Маскве. Летам 1917 г. правёў з’езд праваслаўных святароў-беларусаў, на якім была прынята рэзалюцыя ў нацыянальным духу. Члены саюза супрацоўнічалі з арганізацыяй беларукага каталіцкага духавенства «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць», імкнуліся да беларусізацыі царкоўнага жыцця, праводзілі пропаведзі на беларускай мове. Спыніў дзейнасць у пачатку 1918 г. у выніку аддзялення царквы ад дзяржавы і арышту актыўных членаў СБПД.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·З’явіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў Расіі
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Праваслаўе ў Беларусі