Сацья Саі Баба (англ.: Sathya Sai Baba, тэлугу: సత్య సాయి బాబా; імя пры нараджэнні — Сацьянараяна Раджу; 23 лістапада 1926 — 24 красавіка 2011) — вядомы індыйскі гуру, ушанаваны сваімі паслядоўнікамі як аватара, жывое бажство, духоўны настаўнік і цудатворац. Паслядоўнікі прыпісвалі Саі Бабе розныя магічныя здольнасці — у прыватнасці, здольнасць матэрыялізаваць з паветра розныя прадметы: кольцы, каралі, гадзіннікі. Скептыкі ж вінавацілі Саі Бабу ў тым, што яго цуды — не больш чым пастановачныя трукі і называлі Саі Бабу ашуканцам. Сацья Саі Баба называў сябе рэінкарнацыяй гуру Саі Бабы з Шырдзі, чыё вучэнне ўяўляла сабой сінтэз індуісцкіх і мусульманскіх вераванняў. У розны час, Саі Баба таксама аб’яўляў сябе увасабленнем Крышны, Буды, Ісуса Хрыста, сумесным увасабленнем Шывы і Шакці.