wd wp Пошук:

Сацыялістычная партыя Белай Русі

Сацыялістычная партыя Белай Русі, СПБР — нелегальная палітычная арганізацыя, якая была створана ўвосені 1904 г.

СПБР дзейнічала ў цесным кантакце з Польскай партыяй сацыялістычнай (ППС)(руск.) бел., выступала за звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўлленне выбарнай народнай улады, заклікала моладзь не ісці ў войска, далучацца да народнага «бунту».

Мясцовыя арганізацыі СПБР мела ў Варшаве, Гродне, Мінску. Заснавальнікі і актывісты СПБР: Мар’ян Фальскі, Браніслаў Шушкевіч, Адам Жаба, Станіслаў і Казімір Трускоўскія.

СПБР выдала некалькі адозваў на беларускай мове («Царская гаспадарка», «Братцы мужыкі!», «Прызыўная» і інш.). Яны былі надрукаваны ў Варшаве, іх распаўсюдам займаліся пераважна члены Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ).

Супрацоўніцтва СПБР з БСГ, як меркавалася, павінна было прывесці да аб’яднання дзвюх арганізацый (ППС разлічвала замацаваць гэтым уплыў на дзейнасць БСГ). У канцы 1904 М. Фальскі распачаў перамовы аб аб’яднанні з прадстаўнікамі БСГ, але спадзяваных вынікаў яны не прынеслі.

СПБР спыніла сваю дзейнасць улетку 1907 г.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Зніклі ў 1907 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі (1795—1918)