wd wp Пошук:

Сафанісба Ангісола

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ангісола.

Сафанісба Ангісола (італ. Sofonisba Anguissola) (каля 1532, Крэмона - 16 лістапада 1625, Палерма) — італьянская мастачка, першая вядомая мастачка эпохі Рэнесансу.

Сям’я Ангісола

Сафанісба нарадзілася ў Крэмона (Ламбардыя). Яна была самай старэйшай з сямі дзяцей, шасцёра з якіх былі дзяўчынкі (адна з сясцёр Лючыя Ангісола). Яе бацька Амількар Ангісола належаў да абранага арыстакратычнага кола Генуі. Маці Сафанісбы Б’янка Панцонэ таксама была родам з вядомай арыстакратычнай сям’і. Яна памерла рана, калі Сафанісбе было ўсяго пяць гадоў.

Трое дзяцей з сабачкам

Першая вядомая мастачка

Будучы ўжо добра вядомай, Ангісола пабывала ў 1558 годзе ў Мілане, дзе напісала партрэт герцага Альбы, які парэкамендаваў яе іспанскаму каралю Філіпу II. У наступным годзе Сафанісба была запрошаная да іспанскага двара, што з’яўлялася прызнаннем яе таленту.

Пры іспанскім двары

Іспанскія прынцэсы Ісабель і Каталіна

Сафанісбе Ангісоле было 27 гадоў, калі яна пакінула сваю сям’ю і прыехала ў Іспанію да двара караля. Узімку 1559-1560 яна прыбыла ў Мадрыд, каб служыць прыдворнай мастачкай і прыдворнай дамай каралевы Лізаветы Валуа, трэцяй жонкі караля Філіпа II, з якой ён толькі што ажаніўся. Неўзабаве яна заваявала павагу і давер маладой каралевы.

Партрэт Б'янкі Панцоні, 1557, Карцінная галерэя, Берлін

Ангісола правяла наступныя гады, у асноўным ствараючы афіцыйныя прыдворныя партрэты, у тым ліку каралеву і іншых членаў каралеўскай сям’і, сястру Філіпа II Хуану, і сына дона Карласа. Яе партрэты Лізаветы Валуа і Ганны Аўстрыйскай (чацвёртай жонкі Філіпа II) дынамічныя і поўныя жыцця.

Апошнія гады

У апошнія гады жыцця Ангісола пісала не толькі партрэты, але і палотны на рэлігійныя тэмы, як і ў дні сваёй юнацкасці. Аднак многія яе карціны былі пасля страчаны.

Удалы гандаль мужа і шчодрая пенсія ад Філіпа II дазволілі ёй свабодна займацца жывапісам і камфортна жыць. Яна была вядучым партрэтыстам ў Генуі, пакуль не пераехала ў Палерма ў апошнія гады жыцця. У 1620 годзе яна стварыла свой ​​апошні аўтапартрэт.

Зноскі

  1. https://www.europeana.eu/fr/exhibitions/pioneers/sofonisba-anguissola
  2. 1 2 3 https://doi.org/10.1093/oao/9781884446054.013.60000100300
  3. 1 2 3 Encyclopædia Britannica
  4. Sofonisba Anguissola // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Sofonisba Anguissola // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах, Görkəmli qadınlar haqqında məlumat bankı Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=1320 Праверана 5 чэрвеня 2022.
  7. 1 2 3 4 RKDartists
  8. https://www.khanacademy.org/humanities/renaissance-reformation/high-ren-florence-rome/pontormo/a/sofonisba-anguissola
  9. https://artuk.org/discover/stories/sofonisba-anguissola-the-renaissance-artist-painted-by-van-dyck

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крэмоне
Катэгорыя·Памерлі 16 лістапада
Катэгорыя·Жанчыны-мастакі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1532 годзе
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Памерлі ў 1625 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Палерма
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу