Сатан-Ху (Sutton Hoo) — курганны некропаль на ўсход ад Вудбрыджа ў англійскім графстве Сафалк, дзе ў 1938—1939 гг. былі зроблены, магчыма, самыя значныя археалагічныя знаходкі ў гісторыі Вялікабрытаніі, уключаючы некрануты пахавальны карабель англасаксонскага караля мяжы VI і VII стст.[3]
Выяўленнем скарбаў Сатан-Ху навукоўцы абавязаны дапытлівасці і энергічнасці Эдзіт Мэры Прыці. Гэта асоба, якая шмат чула ад мясцовых старажылаў пра схаванае ў курганах золаце, захаплялася спірытуалізмам. Калі ёй сталі здавацца таямнічыя фігуры на ўзгорках, місіс Прыці вырашыла супакоіць іх душы шляхам правядзення раскопак і звярнулася па дапамогу да супрацоўнікаў Іпсвіцкага краязнаўчага музея.
Перад місіс Прыці стаяла пытанне з чаго пачаць раскопкі — з вялікага пахавальнага ўзгорка, на які раней відавочна замахваліся рабаўнікі, ці з трох малых. Першым быў раскапны малы ўзгорак, аднак выяўленае там расчаравала археолагаў-аматараў — відаць, пахавальную камеру даўно наведалі скарбашукальнікі. У маі 1939 годзе быў раскапаны вялікі ўзгорак — і вынікі раскопак пераўзышлі самыя смелыя чаканні.
Унутры пахавальнай камеры былі выяўлены згнілыя рэшткі пахавальнай ладдзі — пра яе становішча можна судзіць па знаходках цвікоў. Прыбыўшыя на месца прадстаўнікі Кембрыджскага ўніверсітэта вызначылі, што бліжэйшыя адпаведнікі такіх пахаванняў вядомыя ў шведскіх магільніках Вендэля і Старой Упсалы. Па англійскіх законах выяўленыя скарбы перайшлі ва ўладанне місіс Прыці, якая вялікадушна завяшчала іх англійскай нацыі.[4]
Знаходкі, зробленыя ў вялікім кургане, шматлікія і па большай частцы не маюць аналагаў на Брытанскіх астравах.[5][6] Сярод найбольш значных прадметаў варта адзначыць наступныя:
Адсутнасць касцяка трупа навяло даследчыкаў на думку, што пахаванне з’яўлялася кенатафам. Аднак не выключана, што ўсе сляды чалавечых рэштак проста растварыліся ў сафалкскай глебе, якая адрозніваецца кіслотнасцю. На гэта паказвае найноўшы аналіз мікраэлементаў на месцы знаходкі[7]. Асоба, пахаваная ў Сатан-Ху, не ўсталявана. Хутчэй за ўсё, магіла належыць усходне-англійскаму каралю Рэдвальду (каля 599—624).
Пасля смерці скарбашукальніцы ў 1942 г. скарбы вялікага кургана паступілі ў збор Брытанскага музея. Меней значныя прадметы, выяўленыя пры паўторных раскопках курганоў і іх наваколляў, цяпер выстаўлены ў Іпсвіцкім музеі.
У 2002 г. у Сатан-Ху быў адкрыты турыстычны цэнтр. На цырымоніі адкрыцця нобелеўскі лаўрэат Шэймас Хіні зачытаў урывак з выкананага ім перакладу «Беавульфа». Выбар англасаксонскай паэмы невыпадковы, як невыпадкова і тое, што шлем з Сатан-Ху часта выкарыстоўваюць для ілюстрацыі выданняў паэмы. Бо магільнік пад Вудбрыджам дазваляе нам зазірнуць у невядомы патуль свет англаў і саксаў VI—VII стагоддзяў — той самы свет, які знайшоў адлюстраванне ў англасаксонскім эпасе.
Сувязь з паданнямі пра подзвігі гёцкага кіраўніка падмацоўваецца тым, што найбліжэйшыя археалагічныя аналагі знаходак з Сатан-Ху выяўлены менавіта ў Швецыі. Для тлумачэння гэтых адпаведнасцей выказваецца здагадка пра паходжанне кіруючай дынастыі Усходняй Англіі з зямлі гётаў.