wd wp Пошук:

Саслан Маратавіч Гатагаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Саслан Гатагаў (нар. 29 верасня 1992, Уладзікаўказ, Расія) — былы расійскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Разам з братам Аланам пачынаў займацца футболам у школе маскоўскага «Лакаматыва». Выступаў за моладзевую каманду клуба, але ў асноўную каманду так і не здолеў прабіцца.

У 2012 годзе ў якасці свабоднага агента перайшоў у «Спартак». Дэбютаваў за новую каманду ў Прэм’ер-лізе 8 красавіка 2012 года ў матчы супраць «Кубані» (2:0). Да канца сезону 2011/12 згуляў яшчэ ў трох матчах.

11 жніўня 2012 года ў матчы з «Зенітам» атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на доўгі тэрмін. Улетку 2014 разарваў кантрат са «Спартаком». На поле ж вярнуўся толькі ў пачатку 2015 года ў якасці іграка армянскага «Уліса», з якім выйграў срэбраныя медалі чэмпіянату Арменіі. З лета 2015 года зноў знаходзіўся без клуба.

У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У складзе жодзінцаў неўзабаве замацаваўся ў аснове. З-за траўм не здолеў прайсці паўнавартасную падрыхтоўку да сезону 2017, у выніку ў пачатку года выступаў за дубліруючы склад. 15 мая выйшаў на замену ў канцы матчу супраць гродзенскага «Нёмана», а на наступны дзень пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4], пасля чаго завяршыў кар’еру.

Дасягненні

Зноскі

  1. Soslan Gatagov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Soslan Gatagov // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. “Торпедо-БелАЗ” подписал контракт с российским защитником Гатаговым. football.by.
  4. Сослан Гатагов покинул “Торпедо-БелАЗ”. football.by.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Уліс
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Масква
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уладзікаўказе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе