wd wp Пошук:

Сары Эсая

Сары Мірыям Эсая (фінск.: Sari Miriam Essayah, нар. 21 лютага 1967, Хаўківуоры(ням.) бел., Паўднёвае Сава, Фінляндыя) – фінская хадока, палітык, дэпутат Еўрапейскага парламента (2009–2014) і дэпутат Эдускунты (2003–2007, з 2015). З’яўляецца прэзідэнтам партыі фінскіх хрысціянскіх дэмакратаў(укр.) бел..

Падчас спартыўнай кар’еры выступала з большага на дыстанцыях 5000 і 10000 метраў. У 10000 метрах выйграла чэмпіянат свету 1993 года і чэмпіянат Еўропы 1994 года. Усталявала сем нацыянальных рэкордаў, на 2021 год, усе яны былі не пабітыя.

У 2016 годзе Эсая стала членам Міжнароднага алімпійскага камітэта, да гэтага была членам Камітэта па этыцы Фінскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі з 2014 года[4].

Ранняе жыццё і адукацыя

Яе бацька з Марока. Эсая мае ступень магістра ў галіне дзелавога адміністравання і бухгалтарскага ўліку Васкага ўніверсітэта(укр.) бел..

Палітычная кар’ера

Пасля сыходу са спорту Эсая стала палітыкіняй і прадстаўляла хрысціянскіх дэмакратаў(укр.) бел. у парламенце Фінляндыі ў перыяд 2003—2007 гадоў. У 2007 годзе не была пераабрана на пасаду дэпутата. Займала пасаду сакратара партыі хрысціянскіх дэмакратаў(укр.) бел. з 2007 па 2009 год. Эсая была абрана ў Еўрапейскі парламент у 2009 годзе, але не змагла пераабрацца ў 2014 годзе. Параза пакінула фінскіх хрысціянскіх дэмакратаў(укр.) бел. без еўрадэпутатаў на выбарах 2014 года[5]. У лістападзе 2011 года ўзяла шэфства над Мікалаем Дзядком, беларускім актывістам і палітвязнем[6][7].

Эсая была кандыдаткаю на прэзідэнцкіх выбарах у Фінляндыі 2012 года(польск.) бел., але заняла апошняе месца, атрымаў 2,47 % галасоў.

На парламенцкіх выбарах 2015 года Эсая была абрана прадстаўляць наваствораную выбарчую акругу Савонія і Карэлія[8]. Пазней яна была абрана віцэ-спікерам парламенцкай групы хрысціянскіх дэмакратаў(укр.) бел.. У жніўні 2015 год была абрана старшынёй сваёй партыі пасля таго, як яе папярэдніца Пяйві Расянен(польск.) бел. сышла з гэтай пасады[9]. Эсая была пераабрана ў Эдускунту на выбарах 2019 года, таксама была пераабрана на трэці тэрмін старшынёй партыі на з’ездзе хрысціянскіх дэмакратаў(укр.) бел. у жніўні таго ж года.

Іншыя віды дзейнасці

Дасягненні

Год Спаборніцтва Месца правядзення Месца Дысцыпліна Вынік
Краіна Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
1987 Чэмпіянат свету(укр.) бел. Рым, Італія 19 10 км 47:30
1989 Універсіяда(укр.) бел. Дуйсбург, ФРГ 3 5000 м 21:34
1990 Чэмпіянат Еўропы(укр.) бел. Спліт, Югаславія 5 10 км 45:10
1991 Кубак свету па спартыўнай хадзе(польск.) бел. Сан-Хасэ, ЗША 16 10 км 46:20
Універсіяда(укр.) бел. Шэфілд, Англія 1 10 км 44:04
Чэмпіянат свету(укр.) бел. Токіа, Японія 3 10 км 43:13
1992 Алімпійскія гульні Барселона, Іспанія 4 10 км 45:08
1993 Кубак свету па спартыўнай хадзе(польск.) бел. Мантэрэй, Мексіка 2 10 км 45:18
Чэмпіянат свету(укр.) бел. Штутгарт, Германія 1 10 км 42:59
1994 Чэмпіянат Еўропы(укр.) бел. Хельсінкі, Фінляндыя 1 10 км 42:37
1995 Кубак свету па спартыўнай хадзе(польск.) бел. Пекін, Кітай 12 10 км 44:21
Чэмпіянат свету(укр.) бел. Гётэбарг, Швецыя 4 10 км 42:20
1996 Алімпійскія гульні Атланта, ЗША 16 10 км 45:02

Зноскі

  1. 1 2 https://www.eduskunta.fi/FI/kansanedustajat/Sivut/778.aspx
  2. Sari Essayah // ČSFD — 2001.
  3. Sari Essayah // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  4. Sari Essayah (нявызн.). Праверана 8 March 2021.
  5. Candidates, Yle site for EU elections 2014. May 26, 2014.
  6. Мікалай Дзядок: «Усіх не перасаджаеце!»
  7. Prisoner’s Godparenthood: Sari Essayah adopts Mikolai Dziadok(англ.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (23 лістапада 2011). Праверана 7 верасня 2021.
  8. Yle site for Parliamentary elections 2015. April 24, 2015.
  9. Sari Essayah kristillisdemokraattien puheenjohtajaksi (нявызн.) (28 жніўня 2015).
  10. Advisory Council Фінскі інстытут міжнародных адносін(англ.) бел..

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Дэпутаты Эдускунты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў вобласці Паўднёвае Сава
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Фінляндыі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Постаці Мікелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Фінляндыі
Катэгорыя·Члены МАК
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Спартыўныя хадакі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы