wd wp Пошук:

Сарачанка

Сарача́нка, Кле́вельрака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 201 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,75 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Рака пачынаецца за 1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Караняты.

У верхнім цячэнні (да воз. Клевел) рака мае назву Клевель, цячэ пераважна сярод лесу, абалона часткова забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,2 км каналізаванае. Перасякае возера Баранскае.

Пасля Клевела рака называецца Сарачанкай і цячэ праз азёры Белае, Туравейскае, Залаўскае, Каймін і Тумскае[1]. Выцякае з Тумскага возера таксама пад назвай Сарачанка, упадае ў Вілію за кіламетр на захад ад вёскі Сарочча.

Зноскі

  1. Атлас охотника и рыболова. Гродненская область. Мн, Белкартография, 2010. С.34

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Прытокі Віліі
Катэгорыя·Рэкі Астравецкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара