wd wp Пошук:

Сапраўдныя кракадзілы

Сапраўдныя кракадзілы (Crocodylidae) — сямейства паўзуноў. Ад іншых сямействаў адрозніваюцца больш складанай фізіялогіяй і падвышанай агрэсіўнасцю (адны з самых агрэсіўных буйных драпежнікаў).

Назва

Слова «кракадзіл» паходзіць ад стар.-грэч.: κροκόδειλος — «галечны (галька — круглявы камень) чарвяк», дадзенага з-за грудкаватай скуры гэтых жывёл.

Класіфікацыя

Сямейства ўключае 3 сучасных роды, у якіх налічваецца 15 відаў кракадзілаў:

Апошнія даследаванні ДНК Mecistops cataphractus даюць падставы вылучаць гэты від у асобны род Mecistops. У родзе Osteolaemus часам вылучаюць другі від Osteolaemus osborni, які пакуль што прынята лічыць падвідам Osteolaemus tetraspis.

Роды Crocodylus, Mecistops і Osteolaemus аб’ядноўваюць у падсямейства Crocodylinae, Tomistoma schlegelii адносяць да асобнага падсямейства Tomistominae, сістэматычнае становішча якога не зусім адназначна. Большасць даследчыкаў лічаць, што яго варта адносіць да Gavialidae[2].

Шэраг выкапняў паўводных і сухапутных кракадзілаў, якія засялялі ў неагене Аўстралію і Акіянію, аб’ядноўваюць у асобнае вымерлае падсямейства Mekosuchinae.

Зноскі

  1. Crocodylus suchus. The Reptile Database. Праверана 12 мая 2016.
  2. Willis, R. E.; McAliley, L. R.; Neeley, E. D.; Densmore Ld, L. D. (June 2007).
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сапраўдныя кракадзілы