Сапраўдныя кракадзілы (Crocodylidae) — сямейства паўзуноў. Ад іншых сямействаў адрозніваюцца больш складанай фізіялогіяй і падвышанай агрэсіўнасцю (адны з самых агрэсіўных буйных драпежнікаў).
Слова «кракадзіл» паходзіць ад стар.-грэч.: κροκόδειλος — «галечны (галька — круглявы камень) чарвяк», дадзенага з-за грудкаватай скуры гэтых жывёл.
Сямейства ўключае 3 сучасных роды, у якіх налічваецца 15 відаў кракадзілаў:
Апошнія даследаванні ДНК Mecistops cataphractus даюць падставы вылучаць гэты від у асобны род Mecistops. У родзе Osteolaemus часам вылучаюць другі від Osteolaemus osborni, які пакуль што прынята лічыць падвідам Osteolaemus tetraspis.
Роды Crocodylus, Mecistops і Osteolaemus аб’ядноўваюць у падсямейства Crocodylinae, Tomistoma schlegelii адносяць да асобнага падсямейства Tomistominae, сістэматычнае становішча якога не зусім адназначна. Большасць даследчыкаў лічаць, што яго варта адносіць да Gavialidae[2].
Шэраг выкапняў паўводных і сухапутных кракадзілаў, якія засялялі ў неагене Аўстралію і Акіянію, аб’ядноўваюць у асобнае вымерлае падсямейства Mekosuchinae.