wd wp Пошук:

Сапава

Са́пава (польск.: Sapowo, па-падляску: Sapovo[1]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы. Насельніцтва вёскі складае 36 чалавек[2].

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Успення Божай Маці ў Чыжах).

Гісторыя

У міжваенны перыяд Сапава належала да гміны Пасынкі Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 27 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[3]. Пасля Другой сусветнай вайны Сапава было далучана да гміны Чыжы.

Зноскі

  1. Pudlaśki nazvy. Sapovo. svoja.org (18 мая 2015).
  2. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (польск.) . Праверана 18 мая 2015.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (польск.)  (18 мая 2015).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства
Катэгорыя·Чыжы (гміна)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Населеныя пункты Гайнаўскага павета