wd wp Пошук:

Сан-Нікалау

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Сан-Нікалау (партуг. São Nicolau) — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную группу астравоў Барлавенту. Агульная плошча — 388 кв. км. Насельніцтва — 12864 чал.

Прырода

Востраў Сан-Нікалау мае вулканічнае паходжанне. Паўднёвая і ўсходняя часткі ўяўляюць сабою разбураную старажытную кальдэру. Заходняя частка вострава гарыстая. Найвышэйшая кропка — гара Монтэ-Горда (1340 м.). Прыбярэжныя раёны пагорыстыя або раўнінныя, даволі засушлівыя. У гарах дзякуючы дастатковай колькасці ападкаў і ўрадлівым глебам магчыма земляробства, але і там здараюцца шматгадовыя засухі.

На пляжах можна ўбачыць марскіх чарапах.

Гісторыя

Сан-Нікалау быў адкрыты 6 снежня 1461 г. партугальскімі маракамі і названы ў гонар Святога Мікалая. Але яго каланізацыя адбылася толькі ў пач. XVI ст. Астравіцяне займаліся пераважна жывёлагадоўляй і агародніцтвам. Насельніцтва моцна пакутвала ад нападаў піратаў. Для абароны вострава ў 1816 г. была пабудавана крэпасць.

У 1866 — 1931 гг. на Сан-Нікалау працавала адна з першых на Каба-Вердэ семінарый, дзе навучаліся таксама выхадцы з іншых астравоў.

У 1945 — 1949 гг. з-за засухі на востраве пачаўся голад. Многія сан-нікалауцы былі вымушаны пакінуць радзіму. Улады накіроўвалі пацярпелых на Сан-Тамэ, дзе яны былі вымушаны амаль бясплатна працаваць на плантацыях какава.

У другой палове XX ст. сярод астравіцян актыўна дзейнічалі прадстаўнікі руху за незалежнасць ад Партугаліі.

Эканоміка

Да сёй пары галоўнымі заняткамі жыхароў Сан-Нікалау з’яўляюцца сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, вырошчванне цукровага трыснёга, кукурузы і бананаў) і лоў рыбы. Працуюць марскі порт Тарафал, адкуль адыходзяць паромы на іншыя астравы, а таксама мясцовы аэрапорт у Прэгісіі.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Каба-Вердэ