wd wp Пошук:

Санту-Антан

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Санту-Антан (парт.: Santo Antão) — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную группу астравоў Барлавенту. Агульная плошча 779 км². Насельніцтва — 47484 чал. (2011 г.). Адміністрацыйна падзяляецца на 3 муніцыпалітэты. Найбуйнейшы з іх — Рыбейра-Грандэ, які выконвае функцыі сталіцы вострава.

Геаграфія

Востраў Санту-Антан мае вулканічнае паходжанне. Высокі горны хрыбет падзяляе яго на паўночную і паўднёвую часткі. Найвышэйшыя кропкі — горы Топу-дэ-Кароа (1979 м) і Піку-да-Круз (1585 м). Горы складзены пераважна базальтамі. Шмат маладых вулканічных утварэнняў з шырокімі кальдэрамі.

Дзякуючы горнаму рэльефу, які садзейнічае затрыманню вільготнага ветру, на востраве маюцца сталыя натуральныя вадацёкі, а таксама штучныя вадаёмы для абрашэння палёў.

На паўднёвым усходзе вылучаецца засушлівая зона.

Лепшыя пляжы размешчаны на захадзе вострава.

Гісторыя

Востраў быў адкрыты партугальцамі 17 студзеня 1462 года і атрымаў сваю назву ў гонар Святога Антонія. Аднак сталае насельніцтва з’явілася на ім толькі ў 1548 г. Гэта былі пераважна ахрышчаныя яўрэі, выгнаныя з метраполіі.

У XVII ст. выхадцы з Паўночнай Партугаліі і паўднёвых астравоў Сатавенту заснавалі на Санту-Антане камерцыйныя плантацыі кавы, бавоўны, цукровага трыснёгу. З-за асаблівасцей мясцовага рэльефу паселішчы астравіцян амаль не былі звязаныя паміж сабою да XIX ст., калі на Санту-Антане з’явіліся наземныя дарогі. Тады ж насельніцтва паступова перайшло да вырошчвання гародніны, запатрабаванай маракамі іншаземных суднаў.

Асаблівасці культуры

На Санту-Антане захавалася традыцыйная вясковая культура Каба-Вердэ. Прычым, у розных раёнах вострава яна мае некаторыя асаблівасці, у тым ліку ў мове мясцовых жыхароў. Сярод наведвальнікаў востраў славіцца сваім «гругі» (партуг. grougue), моцным алкагольным напоем з цукру.

Эканоміка

Традыцыйны занятак мясцовага насельніцтва — арашальнае тэрасавае земляробства, вырошчванне зерневых, цукровага трыснягу, садавіны і гародніны. Жыхары ўзбярэжжа таксама займаюцца ловам і перапрацоўкай рыбы. Для будаўнічай прамысловасці наладжана здабыча пуцалану. Важнае значэнне для развіцця эканомікі вострава набывае турызм.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Картка на Геакары: выправіць выяву
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Каба-Вердэ