wd wp Пошук:

Сансарол

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Астравы Сансарол (англ.: Sonsorol) — група з 4 астравоў на поўдні Палау. Складаюць асобны штат гэтай краіны. Агульная плошча - 3,5 км ². Насельніцтва (2005 г.) - 100 чал.[1]

Геаграфія

Астравы Сансарол фактычна з’яўляюцца часткай буйнога Каралінскага архіпелага. Уключаюць наступныя астравы каралавага паходжання:

Астравы Сансарол:

НазваНасельніцтваПлошча, км ²Каардынаты
Сансарол (Дангасара)501,3605°19′37″ пн. ш. 132°13′23″ у. д. HGЯO
Тана0,5405°21′13″ пн. ш. 132°13′38″ у. д. HGЯO
Пула-Анна400,504°39′18″ пн. ш. 131°57′05″ у. д. HGЯO
Мерыр100,904°18′48″ пн. ш. 132°18′39″ у. д. HGЯO

Адміністрацыйным цэнтрам штата Сансарол лічыцца вёска Дангасара на востраве Сансарол.

Гісторыя

Сцяг штата Сансарол

Астравы былі адкрыты падчас экспедыцыі Магелана і нанесены на карты ў 1522 г. Прыкладна ў гэты ж перыяд яны былі населены мікранезійцамі. На мяжы XIX ст. і XX ст. мясцовае насельніцтва складала каля 200 чалавек.

У 1885 - 1899 гг. астравы ўваходзілі ў склад каланіяльных валоданняў Іспаніі, 1899 - 1914 гг. — Германіі. У гады I Сусветнай вайны захоплены Японіяй. Японскія прадпрымальнікі наладзілі на Сансароле вытворчасць вэнджанай рыбы. Асабліва цяжкія ўмовы для тубыльцаў склаліся пад час II Другой Сусветнай вайны, калі з-за дрэннага забеспячэння харчам сярод іх пачаўся голад. У 1947 г. астравы трапілі пад апеку ЗША.

У 1994 г. Рэспубліка Палау абвясціла незалежнасць. Астравы Сансарол увайшлі ў яе склад у якасці асобнага штата.

Сансарольцы

Сансарольцы — карэннае насельніцтва астравоў Сансарол. Яны размаўляюць на асобнай мове, блізкай да палаўанскай і япанскай моў. Яна мае афіцыйны статус у штаце Сансарол. Лічыцца, што астравы Сансарол былі населены прыкладна 500 гадоў таму выхадцам з паўночнага ўсходу (магчыма з астравоў Яп), Даўхепітам, і чальцамі яго сям’і. Галоўнымі заняткамі сансарольцаў здаўна з’яўляюцца рыбалоўства і вырошчванне хлебнага дрэва, клубневых культур, бананаў. У адрозненні ад насельніцтва асноўнай часткі Палау, мужчыны актыўна займаюцца земляробствам і зборам ураджая. Тут адсутнічае сістэма адліку сваяцтва па маці целунгалек.

Эканоміка

Большасць дарослых насельнікаў астравоў Сансарол працуюць у адміністрацыі. Турызм мае абмежаваны характар, несістэматычна арганізуюцца прыватныя рыбалоўныя туры.

Зноскі

  1. Palau, Republic of

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Каралінскія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Палау
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астраўныя групы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта