wd wp Пошук:

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт ветэрынарнай медыцыны

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт ветэрынарнай медыцыны (руск.: Санкт-Петербургский государственный университет ветеринарной медицины) — найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова Расіі па падрыхтоўцы ветэрынарных спецыялістаў.

Гісторыя

У 1808 годзе створана ветэрынарнае аддзяленне ў межах Імператарскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1873 годзе ветэрынарнае аддзяленне было рэарганізавана ў інстытут пры той жа акадэміі, які быў закрыты ў 1883 годзе.

Стварэнне інстытута ў Петраградзе пачалося з пастановы калегіі Камісарыята аховы здароўя камуны Паўночнай вобласці ад 21 верасня 1919 года. Было вырашана адкрыць лабараторыю ў складзе 6 аддзелаў, а сумесна з Камісарыятам асветы дэталёва распрацаваць палажэнне аб арганізацыі ў Петраградзе ветэрынарна-заатэхнічнага інстытута. 5 снежня 1918 года сабралася ўстаноўчая камісія па стварэнні ў Паўночнай вобласці вышэйшай ветэрынарнай навучальнай установы. З 1924 года ВНУ пачала называцца Ленінградскім ветэрынарным інстытутам.

Факультэты

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Ветэрынарныя вышэйшыя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Санкт-Пецярбурга паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1808 годзе
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі