wd wp Пошук:

Юрый Казіміравіч Кавалёнак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёнак. Юрый Казіміравіч Кавалёнак (нар. 28 сакавіка 1976, в. Ёды, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач-тэрапеўт ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (2013), прафесар (2014). Член Расійскай акадэміі прыродазнаўства (2012).

Біяграфія

Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны (спецыяльнасць «Ветэрынарная медыцына», 1995; аспірантура, спецыяльнасць «Дыягностыка хвароб і тэрапія жывёл», 1998), Санкт-Пецярбурскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны (дактарантура, спецыяльнасць «Дыягностыка хвароб і тэрапія жывёл, паталогія, анкалогія і марфалогія жывёл», 2012).

Выкладаў у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (з 1999 года, факультэт ветэрынарнай медыцыны, дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб жывёл, з 2007 года загадчык кафедры клінічнай дыягностыкі, адначасова ў 2004—2010 года дэкан факультэта даістытуцкай падрыхтоўкі, сумежных і грамадскіх прафесій).

Узнагароды

Ганаровыя граматы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска (2008, 2011, 2012).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых і ўдасканаленне існуючых метадаў дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі незаразных хвароб жывёл; інавацыйнае развіццё Віцебскай вобласці.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рэктары Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»