wd wp Пошук:

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны музей тэатральнага і музычнага мастацтва

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны музей тэатральнага і музычнага мастацтва (руск.: Санкт-Петербургский государственный музей театрального и музыкального искусства) — першы ў Расіі музей, прысвечаны гісторыі рускага тэатра.[1] У калекцыі музея 450000 экспанатаў, якія апавядаюць пра драматычнае(руск.) бел., опернае і балетнае мастацтва за час яго існавання ў Расіі. Музей размешчаны ў былым будынку Дырэкцыі імператарскіх тэатраў, які ўваходзіць у архітэктурны ансамбль плошчы Астроўскага, спраектаваны Карлам Іванавічам Росі ў XIX стагоддзі.

Гісторыя

У аснову музея пакладзена калекцыя партрэтаў і матэрыялаў, якую збіраў артыст Александрынскага тэатра І. Ф. Гарбуноў(руск.) бел.. Значная частка гэтых матэрыялаў упершыню экспаніравалася на Першай рускай тэатральнай выстаўцы, арганізаванай Літаратурна-мастацкім таварыствам у сакавіку 1908 года. У 1920-х гадах музею перадалі матэрыялы пастановачнай часткі Дырэкцыі дзяржаўных тэатраў, а таксама прыватныя калекцыі М. Савінай(руск.) бел., А. Малчанава, С. Ф. Святлова і інш.

У 2009 годзе музей атрымаў прэмію «Музейны Алімп» у галоўнай катэгорыі, у 2011 года — за найлепшую экспазіцыю года.[2].

Зноскі

  1. «Санкт-Петербургский музей театрального и музыкального искусства» (нявызн.). Музеи России (10 лістапада 2014). Праверана 23 лютага 2015.
  2. Галина Артеменко. «Музеем года назван “Петергоф”» (нявызн.). Вечерний Петербург (7 лістапада 2011). Праверана 23 лютага 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Тэатральныя музеі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Музеі Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Тэатр Расіі