wd wp Пошук:

Сандро Вілета

Сандро Вілета 
Грамадзянства  Швейцарыя
Дата нараджэння 23 студзеня 1986(1986-01-23) (35 гадоў)
Месца нараджэння Вац, Швейцарыя
Рост 177 см
Вага 77 кг
Кар'ера
Клуб La Punt Chamues-ch
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Золата Сочы 2014 Суперкамбінацыя
Вынікі
Кубак свету
 Дэбют у Кубку свету 12 лістапада 2006
 Перамогі на этапах Кубка свету 1
 Лепшае месца ў агульным заліку 51 (2009/10)
 Хуткасны спуск няма ачкоў
 Камбінацыя/суперкамбінацыя 4 (2013/14)
 Супергігант 18 (2011/12)
 Гіганцкі слалам 16 (2009/10)
 Слалам 33 (2007/08)
Апошняе абнаўленне: 14 лютага 2014

Сандро Вілета (фр.: Sandro Viletta, нар. 23 студзеня 1986, Вац) — швейцарскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён 2014 года ў суперкамбінацыі. Спецыялізуецца ў гіганцкім слаламе і камбінацыі.

У Кубку свету Вілета дэбютаваў у 2006 годзе, у снежні 2008 года першы раз трапіў у дзесятку лепшых на этапе Кубка свету, у камбінацыі. Усяго на сённяшні дзень мае 6 магчымасцяў трапіць у дзесятку лепшых на этапах Кубка свету. Лепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету з’яўляецца для Вілеты 51-е месца ў сезоне 2009/10.

На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы стартаваў у трох дысцыплінах: камбінацыя — 14-е месца, гіганцкі слалам — 15-е месца, слалам — не фінішаваў.

На Алімпійскіх гульнях у Сочы сенсацыйна стаў чэмпіёнам у суперкамбінацыі — раней на этапах Кубка свету Сандро толькі раз трапляў у тройку лепшых, гэта было ў снежні 2011 года ў супергіганце.

За сваю кар’еру ўдзельнічаў у двух чэмпіянатах свету, лепшы вынік — 6-е месца ў камбінацыі на чэмпіянаце свету 2009 года.

Выкарыстоўвае лыжы і чаравікі вытворчасці фірмы Salomon.

Перамогі на этапах Кубка свету (1)

па стану на 14 лютага 2014 года

Сезон Дата Месца Дысцыпліна
12011/123 снежня 2011 Бівер КрыкСупергігант

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Гарналыжнікі Швейцарыі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па гарналыжным спорце
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Швейцарыі
Катэгорыя·Гарналыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года