wd wp Пошук:

Сандра Гатал

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сандра Гатал (ням.: Sandro Gotal; нар. 9 верасня 1991, Брэгенц, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст харвацкага паходжання, нападнік нямецкага клуба «Донауштаўф».

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Брэгенц», у складзе якога і пачаў дарослую кар’еру. Да 2014 года выступаў у Аўстрыі за клубы «Фёрст», «Вольфсберг», «Аўстрыя» і «Горн». У 2014 годзе перайшоў у харвацкі «Хайдук», дзе правёў паспяховы сезон (25 матчаў, 9 галоў). На наступны год стаў іграком швейцарскага «Санкт-Галена», але не здолеў замацавацца ў складзе. У першай палове 2016 года гуляў у арэндзе ў Турцыі, пазней стаў іграком польскага клуба «Пяст», але правёў толькі чатыры матчы і хутка пакінуў каманду. У пачатку 2017 года гуляў за ізраільскі «Ашдод», пасля чаго зноў апынуўся ў Харватыі, далучыўшыся да клуба «Істра 1961».

У студзені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста[3]. Разам з «Дынама» выйграў Суперкубак і Кубак Беларусі. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкую каманду[4].

У жніўні 2018 года папоўніў склад чэмпіёна Літвы марыямпальскай «Судувы», дапамог клубу ў сезоне 2018 заваяваць другі запар тытул. У верасні 2019 года пакінуў літоўскую каманду і неўзабаве вярнуўся ў Аўстрыю, стаўшы іграком «Гартберга». У верасні 2020 года далучыўся да нямецкага клуба «Донауштаўф» з рэгіянальнай Баварскай лігі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Sandro Gotal // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sandro Gotal // FBref.com
  3. Австрийский форвард Готал подписал контракт с брестским “Динамо”
  4. Брестское “Динамо” расторгло контракт с Готалом
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі ФК Горн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Хайдук Спліт
Катэгорыя·Ігракі ФК Судува Марыямпале
Катэгорыя·Ігракі ФК Брэгенц
Катэгорыя·Ігракі ФК Ашдод
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Істра 1961
Катэгорыя·Ігракі ФК Санкт-Гален
Катэгорыя·Ігракі ФК Аўстрыя Клагенфурт
Катэгорыя·Ігракі ФК Пяст Глівіцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Ені Малат’яспор
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Вольфсберг
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гартберг
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэгенцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Фёрст Вена
Катэгорыя·Футбалісты Аўстрыі
Катэгорыя·Асобы