wd wp Пошук:

Сандар Баркс

Сандар Баркс (венг.: Sándor Barcs: 10 лістапада 1912, Сегед - 7 студзеня 2010 года, Будапешт) - венгерскі спартыўны функцыянер, часовы прэзідэнт УЕФА.[1]

Па прафесіі інжынер-будаўнік, у 1948-1963 гадах кіраваў венгерскай футбольнай федэрацыяй. Працаваў таксама ў УЕФА і ФІФА. У 1972 годзе стаў выконваючым абавязкі прэзідэнта УЕФА пасля смерці швейцарцы Густава Відэркера. Годам пазней балатаваўся на пасаду паўнапраўнага прэзідэнта УЕФА, але саступіў на выбарах італьянцу Арцеміа Франкі. У перыяд 1972-1973 гадах у таксама займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ФІФА. У склад выканаўчага камітэта ФІФА уваходзіў у 1972-1973 гады і 1975-1976 гадах. Быў членам арганізацыйнага камітэта фіналу чэмпіянату свету ў Германіі ў 1974 годзе.

У 1980 годзе быў удастоены звання ганаровага члена УЕФА (як трэцяя асоба ў гісторыі).

Зноскі

  1. Halálozás: elhunyt Barcs Sándor, volt FIFA-alelnök (нявызн.). Nemzeti Sport (8 студзеня 2010).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі 7 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты УЕФА
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сегедзе