wd wp Пошук:

Самюр

Самюр (фр.: Saumur) — горад у французскім дэпартаменце Мен і Луара, на левым беразе Луары, пры ўпадзенні ў яе ракі Туэ. Супрефектура акругі Самюр.

Замак XI—XVI стст. Цэрквы: Сен-П’ер, Нотр-Дам-дэ-Нанцільі, Сен-Нікаля (XII ст.), Нотр-Дам-дэз-Ардыльер. Ратуша ў гатычным стылі (XVI ст.), Каледж, музей. Гарадская бібліятэка.

Каменны мост (448 м) злучае горад праз востраў на Луары з прадмесцем Круа-Верт. Жыхароў каля 29 850 (1999). Вінаградарства і вінаробства (шыпучыя віны), выраб лікёраў, маслабойная вытворчасць. Дзяржаўная школа верхавой язды, створаная па загаду Людовіка XVIII.

У гэтым горадзе нарадзілася знакамітая Како Шанэль.

Гл. таксама

Спасылкі

  1. Sandre
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Мен і Луара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады рэгіёна Пеі-дэ-ла-Луар
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта