wd wp Пошук:

Самватас

Самватас (Самбатас; грэч.: Σαμβατας) — гапакс, гэта значыць слова невядомага паходжання і няпэўнага значэння, нідзе не засведчанае, акрамя як у трактаце «Пра кіраванне Імперыяй». Ужыта як другая назва Кіева або Кіеўскай крэпасці.

Засведчана ў X стагоддзі візантыйскім імператарам Канстанцінам Парфірародным, які паведамляе ў трактаце «Пра кіраванне Імперыяй» (каля 948 года) пра «крэпасць Кіева, званую Самватас»[1][2].

Спробы растлумачыць этымалогію слова пакуль не маюць надзейнай апоры. Прапанавана выводзіць яго са славянскай, армянскай, скандынаўскіх ці цюркскіх моў[2]. Славянская этымалогія прапанавана польскім лінгвістам С. Роспандам, які рэканструяваў тапонім як Samvatas — Samvadas — *Sаvodъ. Затока-сувадзь, у значэнні стаянкі рачных суднаў. Найбольшай папулярнасцю карыстаецца версія хазарскага паходжання, аднак, як і іншыя, яна не паддаецца праверцы. Прыхільнікі гэтай гіпотэзы перакладаюць Самватас як «Верхняя крэпасць», ад цюркскіх слоў sam- («высокі, верхні») і bat («моцны») ці звязваюць з назвай легендарнай Суботняй ракі Самбатыян (пар. рум.: Sâmbătă — субота), якая ў яўрэйскай літаратуры працякала на краю зямлі ў краіне страчаных дзесяці Ізраільскіх каленаў. У гэтым выпадку назва магла ўзнікнуць у яўрэйска-хазарскай абшчыне, якая існавала ў Кіеве.

У заходняй гістарыяграфіі згадка пра Самватас часам разглядаецца як сведчанне заснавання Кіева хазарамі.

Зноскі

  1. Самбат, 1972
  2. 1 2 Вортман, 2009

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя Кіева
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0