wd wp Пошук:

Салянка Рыхтэра

Салянка Рыхтэра, Чэркез (Salsola richteri) — від кветкавых раслін сямейства аксамітнікавыя.

Батанічнае апісанне

Куст або невысокае дрэва да 3 м вышынёй. Мае вузкае лісце і прамяністыя кветкі, размешчаныя ў пазухах верхніх лістоў. Пладом з’яўляецца аднанасенны арэшак.

Арэал

У дзікім стане сустракаецца на пустынных пясках ў Сярэдняй Азіі (Іран, Туркменістан, Узбекістан, Пакістан).

Прымяненне

Лекавая расліна, утрымлівае ў пладах, лісці і кветках алкалоіды сальсалін і сальсалідзін, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні гіпертаніі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Салянка
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS