Сальвадор Манкада (ісп.: Salvador Moncada, нар. 3 снежня 1944, Тэгусігальпа, Гандурас) - гандураскі брытанскі ўрач і фармаколаг.
Манкада нарадзіўся ў Тэгусігальпе, Гандурасе 3 снежня 1944 годзе, але пераехаў у Сальвадор ў 1948 годзе. Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэце Сальвадора ў 1962—1970 гадах. У 1971 годзе ён адправіўся ў Лондан, дзе пад кіраўніцтвам Джона Вейна атрымаў ступень доктара філасофіі ў Інстытуце фундаментальных медыцынскіх навук, Каралеўскага каледжа хірургаў. Пасля кароткага перыяду даследаванняў ва ўніверсітэце Гандураса пераехаў у Wellcome Research Laboratories (Бэкенхэм, графства Кент) у 1975 годзе, дзе ён займаўся даследаваннямі простагландзінаў. З 1995 года дырэктар Вольфсанскага інстытута біямедыцынскіх даследаванняў пры Лонданскім універсітэцкім каледжы.
Адкрыў, што эндатэліяльны фактар рэлаксацыі, выяўлены Робертам Ферчгатам, - гэта аксід азоту NO. Аднак, Манкада не трапіў у лік трох навукоўцаў, якія атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 за гэта адкрыццё, што выклікала крытыку шматлікімі навукоўцамі і таварыствамі Нобелеўскага камітэта[5]. Ферчгат ў сваёй лекцыі пры атрыманні Нобелеўскай прэміі адзначыў, што ў дадзеным выпадку камітэт мог бы зрабіць выключэнне і ўручыць прэмію чацвёртаму лаўрэату.
Сальвадор Манкада жанаты на бельгійскай прынцэсе Марыі-Эсмеральдзе (англ.: Princess Marie-Esméralda of Belgium), мае дваіх дзяцей.
Член Нацыянальнай АН ЗША (1994), Лонданскага каралеўскага таварыства (1988)[6], Еўрапейскай Акадэміі (1992).[7]