wd wp Пошук:

Саламон Раманавіч Дзіхцяр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзіхцяр. Саламон Раманавіч Дзіхцяр (руск.: Дихтяр Соломон Романович; 4 ліпеня 1894, Чашнікі — 21 лістапада 1980, Арджанікідзэ) — савецкі вучоны ў галіне гігіены. Прафесар (1936), доктар медыцынскіх навук (1944), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Узбекскай ССР (1950).

Біяграфія

Скончыў у 1921 г. медыцынскі факультэт 1-га МДУ. У 1921—1923 гг. — сельскі ўчастковы і санітарны лекар, загадчык павятовым аддзелам аховы здароўя Лепельскага павета Віцебскай губерні, намеснік загадчыка Віцебскім губернскім санітарным бюро. У 1924—1933 г. працаваў у Мінску: загадчык аддзела лячэбна-прафілактычнай дапамогі і членам калегіі Наркамздрава БССР, старэйшы санітарны інспектар і член калегіі Наркамтруда БССР, дырэктар арганізаванага ім Беларускага НДІ арганізацыі і аховы працы Наркамтруда БССР. Адначасова (1925—1932) — асістэнт, загадчык курса гігіены працы медыцынскага факультэта Беларускага універсітэта (Мінскага медыцынскага інстытута), дзе арганізаваў (1927) і ўзначаліў клініку прафесійных захворванняў. У 1933—1958 гг. працаваў у Узбекскай ССР: дырэктар рэспубліканскага НДІ гігіены працы, загадчык кафедры гігіены працы Ташкенцкага медыцынскага інстытута (1935—1951), дзе арганізаваў і ўзначаліў клініку прафесійных захворванняў, быў навуковым кіраўніком Навукова-даследчага санітарнага інстытута Міністэрства аховы здароўя Узбекскай ССР. Адначасова (1939—1951) — зам. старшыні Вучонага медыцынскага савета і член калегіі Наркамздрава (Міністэрства аховы здароўя) Узбекскай ССР; у гады Вялікай Айчыннай вайны выконваў абавязкі Галоўнага дзяржаўнага санітарнага інспектара рэспублікі. У 1958—1974 гг. — загадчык кафедры гігіены працы і кіраўнік арганізаванай ім лабараторыі гігіены працы і прафзахворванняў Паўночна-Асяцінскага медыцынскага інстытута, з 1975 г. — навуковы кансультант гэтай кафедры.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні прысвечаны праблемам гігіены працы і прафесійных захворванняў на прадпрыемствах каляровай і парашковай металургіі. Вывучаў уплыў на здароўе прам. рабочых вытворча-метэаралагічных фактараў ва ўмовах гарачага клімату, дзеянне свінцу і рэдкіх металаў на арганізм у спалучэнні з іншых вытворчымі фактарамі.

Навуковыя працы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Арджанікідзэ
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Гігіеністы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 21 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Медыкі Узбекістана
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чашніках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Постаці ўзбекскай педагогікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня