wd wp Пошук:

Саламон Захаравіч Разоўскі

Саламон Захаравіч Разоўскі (руск.: Розовский Соломон Захарович; 1879, Налібокі — 1924, Петраград) — савецкі рэвалюцыйны і палітычны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і дробнага чыноўніка ў Налібоках Віленскай губерні. Ён рана пачаў працоўнае жыццё: у 1896 г. прыехаў у Кіеў і паступіў у пераплётныя майстэрню. Дапытлівага юнака вабілі веды, ён стаў займацца самаадукацыяй і ў 1900 годзе экстэрнам здаў экзамены за курс гімназіі. Неўзабаве за ўдзел у студэнцкай сходцы Разоўскага арыштавалі і пасля шасцітыднёвага заключэння выслалі з Кіева.

Пасяліўшыся ў Луганску, Разоўскі ўладкаваўся на завод. Праз паўгода на заводзе была абвешчаная стачка, Разоўскі прыняў у ёй удзел. Стачку задушылі, і многіх яе ўдзельнікаў звольнілі. У спіс звольненых трапіў і Разоўскі. Давялося пакінуць на некалькі месяцаў горад і з’ехаць у Рыгу. Затым ён вярнуўся ў Луганск і арганізаваў там падпольную групу «Іскра». Але паліцыянты напалі на след рэвалюцыянераў. Разоўскі быў схоплены і адпраўлены ў Екацерынаслаўскую турму. Пасля вызвалення ён паехаў у Мінск, а затым зноў у Рыгу.

У Рызе ў 1903 годзе Разоўскі ўступіў у партыю. Будучы студэнтам Рыжскага палітэхнікума, ён быў членам мясцовага партыйнага камітэта. З 1904 года Разоўскаму прыйшлося перайсці на нелегальнае становішча і затым пераехаць у Вільню. Там ён стаў членам Паўночна-Заходняга партыйнага камітэта. Яму даручылі арганізацыю партыйных камітэтаў у Коўна і Віцебску, а таксама ўстанаўленне сувязі з партыйнымі арганізацыямі Прыбалтыкі.

У 1909 годзе Разоўскі прыехаў у Пецярбург і адразу ўключыўся там у партыйную працу. У 1916 годзе быў абраны партыйным арганізатарам Васілевостраўскага раёна.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі і пераходу партыі на легальнае становішча Разоўскі стаў членам Петраградскай гарадской думы, а таксама членам Пецярбургскага камітэта партыі.

Пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі працаваў у Народным камісарыяце харчавання.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1924 годзе