wd wp Пошук:

Сал

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сал (значэнні). Сал (парт.: Sal «соль») — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную групу астравоў Барлавенту. Агульная плошча 216 кв км. Насельніцтва — 25657 чал. (2010 г.). Найвышэйшая кропка — гара Монтэ-Вермелью (406 м.).

Прырода

Востраў Сал сфарміраваўся каля 50 млн гадоў таму ў выніку вывяржэння старажытнага вулкана, які зараз не актыўны. Ён цягнецца ў даўжыню на 30 км, у шырыню — на 12 км.

Сал лічыцца самым плоскім з усіх астравоў Каба-Вердэ. У адрозненні ад апошніх, на ім няма сапраўдных гор. Два ланцугі ўзгоркаў на поўначы вострава Монтэ-Грандэ (менавіта, у яго склад уваходзіць найвышэйшая гара Монтэ-Вермелью) і Сера-Негра дасягаюць адпаведна 406 м і 92 м над узроўнем мора. Пагоркі не затрымліваюць вільготныя хмары, які нясе паўночна-заходні вецер, і мясцовы клімат даволі засушлівы. Колькасць сонечных дзён — 350.

Галоўны карысны выкапень — соль. Большасць крыніц вады таксама засолена.

Гісторыя

Некаторыя даследчыкі лічаць, што востраў Сал быў вядомы сярэднявечным арабскім і заходнеафрыканскім маракам, якія тут здабывалі соль. Аднак археалагічных доказаў гэтаму пакуль няма.

Востраў быў адкрыты 3 снежня 1460 г. партугальскай экспедыцыяй і першапачаткова названы Лана (Llana).

Да пачатку XIX ст. Сал амаль не меў сталага насельніцтва і выкарыстоўваўся для выпасу свойскай жывёлы жыхарамі суседняга вострава Боавішта. У 1833 г. была арганізавана здабыча солі. Насельніцтва Сала хутка расло асабліва ў засушлівыя гады, калі тут шукалі працу сяляне.

У 1939 г. на сродкі ўрада Італіі быў пабудаваны міжнародны аэрапорт Амілкар Кабрал, які паступова ператварыўся ў галоўнае прадпрыемства вострава.

Эканоміка

Галоўную ролю ў эканамічным жыцці вострава адыгрывае абслугоўванне міжнароднага транзітнага аэрапорта Амілкар Кабрал. Вядзецца здабыча паваранай солі. Сельская гаспадарка і лоўля рыбы маюць другараднае значэнне. Улады імкнуцца развіваць турызм, для чаго ў лютым праводзіцца штогадовы карнавал.

Населенныя пункты

Галоўны адміністрацыйны цэнтр — горад Санта-Марыя (22937 чал. у 2010 г.). Іншыя паселішчы: Палмейра, Педра-Луме, Мурдэйра і г. д.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Астравы Каба-Вердэ
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта