Саксафо́н[1] (ад Sax — прозвішча вынаходніка і грэч.: φωνή — гук) — духавы музычны інструмент. Саксафон упершыню сканструяваў бельгійскі майстар Адольф Сакс у 1842 годзе. Інструмент неабходны для выканання джаза, эстраднай музыкі. Саксафон мае моцнае і поўнае гучанне, пявучы тэмбр.
Разнавіднасць | Строй | Транспазіцыя |
---|---|---|
Саксафон-сапраніна | Es (мі-бемоль) | Малая тэрцыя ўгару |
Саксафон-сапрана | B (сі-бемоль) | Вялікая секунда ўніз |
Альтовы саксафон | Es (мі-бемоль) | Вялікая секста ўніз |
Тэнаровы саксафон | B (сі-бемоль) | Вялікая нона ўніз |
Барытонавы саксафон | Es (мі-бемоль) | Вялікая тэрцдэцыма ўніз |
Басовы саксафон | B (сі-бемоль) | Вялікая секунда цераз дзве актавы ўніз |
Кантрабасавы саксафон | Es (мі-бемоль) | Вялікая секста цераз дзве актавы ўніз |