wd wp Пошук:

Саковіцкае

Саковіцкаевозера ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці, за 7,5 км на паўднёвы ўсход ад горада Салігорск, у вёсцы Саковічы. Адносіцца да басейна ракі Случ.

Плошча паверхні 0,14 км², даўжыня 0,46 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 2,34 км.

Возера акружана вузкай, месцамі забалочанай поймай. Берагі пясчаныя, нізкія, параслі хмызняком. Зарастае ўмерана. На поўдні праз канаву Баранава злучана з вялікай сістэмай меліярацыйных каналаў.

У возеры водзяцца карась, лінь, акунь, плотка, лешч і іншыя віды рыб.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Салігорскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Случы (прыток Прыпяці)