wd wp Пошук:

Сакмара

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сакмара.

Сакма́ра (руск.: Сакма́ра[1], башк.: Һаҡмар (i)) — рака ў Расіі, правы прыток ракі Урал. Працякае праз тэрыторыі Башкартастана (348 км) і Арэнбургскай вобласці (412 км).

Даўжыня ракі 798 км. Плошча вадазбору 30 200 км². Сярэдні расход вады за 55 км ад вусця складае 144[1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 4,545[2] км³/год. Агульнае падзенне вышыні 570 м. Бярэ пачатак на схілах хрыбта Уралтау, цячэ на поўдзень у шырокай горнай даліне, агінаючы Зілаірскае плато, прарываецца ў глыбокую цясніну і паварочвае на захад. Упадае ў раку Урал за 327 км ад яе вусця на мяжы горада Арэнбурга і Арэнбургскага раёна. Рэчышча звілістае, меандруючае. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Разводдзе з красавіка да пачатку чэрвеня. Замярзае ў лістападзе. Рака суднаходная ў ніжнім цячэнні да горада Кувандык.

Прытокі: Бувела, Кугізыл, Шэрда, Талатшы, Сапсал, Таўла, Баткатлы, Кувашлы, Магаш, Малы Юлук, Баракал, Бірмасбаш (Бірмас-Бас), Зілаір (Урман-Зілаір), Азям, Карагала (Катрала), Курачанка (Кураган), Бухарча (Бухарна), Куруіл, Касмарка, Вялікі Ік, Караелга, Салмыш, Каргалка, Сярэдняя Каргалка і інш.[3]

У 2005 годзе ў вярхоўі ракі створана вадасховішча[2].

Зноскі

  1. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 367. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. 1 2 Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  3. Река Сакмара // Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Арэнбургскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Абзялілаўскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Урала
Катэгорыя·Рэкі Башкартастана