wd wp Пошук:

Сазонаўскі сельсавет

Сазо́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Сазонаўка.

Утвораны 24 верасня 1926 года ў складзе Ляднянскага раёна Аршанскай акругі БССР падчас скасавання Ляднянскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Ляднянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дубровенскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 10 сакавіка 1954 года статус гарадскога пасёлка Ляды паніжаны да вёскі, яго тэрыторыя ўключана ў склад сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ляды, а сельсавет перайменаваны ў Ляднянскі[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 10 марта 1954 г. Об упразднении городского поселка Ляды, Дубровенского района, рабочих поселков Новка, Суражского района, и Яковлевичи, Оршанского района, Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дубровенскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ляднянскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе