wd wp Пошук:

Садаводчае таварыства

Садаводчае таварыстванекамерцыйная арганізацыя, якая дзейнічае на падставе дружбы грамадзян, выкарыстання дадзеных для супольнага садаводства ўчасткаў у мэтах вырошчвання пладовых, ягадных, гароднінных і дэкаратыўных раслін, стварэння ўмоў для адпачынку.

Участкі даюцца таварыству па рашэнні раённага Савета дэпутатаў у валоданне або карыстанне. На ўчастак, дадзены члену таварыства, выдаецца дзяржаўны акт на права пажыццёвага атрыманага ў спадчыну ўладання зямлёй. Садовае таварыства з’яўляецца юрыдычнай асобай[1].

Кіраванне

Узносы

Правы ўдзельніка

Паводле 18-га пункта Палажэння «Аб садаводчым таварыстве» 2008 года, яго ўдзельнік мае права:

Абавязкі ўдзельніка

Згодна з 19-м пунктам Палажэння «Аб садаводчым таварыстве» 2008 года, яго ўдзельнік абавязаны:

Беларусь

Паводле 39-га артыкула Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі 2008 года, «Зямельныя ўчасткі для калектыўнага садаводства, дачнага будаўніцтва даюцца грамадзянам Рэспублікі Беларусь у прыватную ўласнасць, пажыццёвае спадкаемнае валоданне або арэнду, а іншаземных грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, — у арэнду». Пагатоў «даюцца зямельныя ўчасткі, прыдатныя для іх выкарыстання ў пазначаных мэтах, як правіла, з фонду пераразмеркаваных земляў і паблізу ад аўтамабільных дарог і чыгунак». Згодна з 36-м артыкулам Кодэкса аб зямлі, «Памер зямельнага ўчастка, дадзенага… для калектыўнага садаводства.. не можа перавышаць 0,15 гектара на аднаго члена садаводчага таварыства». Паводле 9-га артыкула Кодэкса, «У фонд пераразмеркаваных земляў уключаюцца… свабодныя (незанятыя) зямельныя ўчасткі». У сваю чаргу, згодна з артыкулам 351 Кодэкса, «Мясцовыя выканаўчыя камітэты ўтвараюць пералікі свабодных зямельных участкаў», якія «штомесяц абнаўляюцца і размяшчаюцца на інфармацыйных стэндах і афіцыйных сайтах гэтых органаў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт»[3].

На 1 студзеня 2013 года на ўліку ў Беларусі стаяла 4477 садаводчых таварыстваў, якія ўлучалі 371,5 тыс. участкаў. Найбольш садаводчых таварыстваў было ў Мінскай вобласці — 30%, найменш у Магілёўскай — 9%. У Мінскай вобласці знаходзіліся 1372 садаводчыя таварыствы, якія налічвалі 211,3 тыс. участкаў (57%) агульнай плошчай 17,9 тыс. гектараў (179 км²)[4].

Зноскі

  1. Агародніцтва, садаводства і жывёлагадоўля калектыўная // Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / гал.рэд. Сяргей Кузьмін. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1992. — С. 17-18. — 636 с. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-087-4.
  2. 1 2 3 4 А.Лукашэнка. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. № 50 «Аб захадах упарадкавання дзейнасці садаводчых таварыстваў»(руск.) , Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (30 студзеня 2008). Праверана 13 ліпеня 2018. Архівавана 17 красавіка 2018.
  3. А.Лукашэнка. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі ад 23 ліпеня 2008 г. № 425-З(руск.) , Прававы партал Рэспублікі Беларусь «Эталон-Анлайн» (3 лістапада 2012). Праверана 13 ліпеня 2018.
  4. Сяргей Куркач. Правілы дачнага жыцця // Звязда : газета. — 27 ліпеня 2013. — № 138 (27503). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Некамерцыйныя арганізацыі
Катэгорыя·Юрыдычныя асобы
Катэгорыя·Садаводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0